Анхела Эспіноса Руіс – па нацыянальнасці іспанка, а па выбару – беларуска. Яна закончыла беларусістыку ў Варшаўскім універсітэце, дзе цяпер працуе выкладчыцай. У Іспаніі абараніла кандыдацкую дысертацыю. Піша вершы на мове Коласа і Купалы – у Беларусі выйшла яе некалькі зборнікаў. Акрамя таго, Анхела даследуе беларускую літаратуру розных перыядаў.
У апошні час яна занялася пратэстнай паэзіяй – гэта была рэакцыя на падзеі мірнай беларускай рэвалюцыі 2020 году. Пакуль што гэта вершаваныя творы, але даследчыца лічыць, што гэта – выключна па прагматычных прычынах – раман проста пішацца даўжэй. На яе думку, магчыма, што з часам можна будзе гаварыць пра літаратурнае пакаленне рэвалюцыі 2020 году.
На падзеі 2020 году адгукнуліся многія беларускія літаратары. Ці ў сённяшняй беларускай сітуацыі бяспечна пра іх гаварыць і называць прозвішчы? З Анхелай Эспіносай Руіс размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл